BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускую мову лічаць роднай 54,1 % насельніцтва Беларусі

Беларускую мову лічаць роднай 54,1 % насельніцтва Беларусі. Белстат правёў апытанне да Дня роднай мовы і высветліў, што 54,1 % насельніцтва краіны называюць беларускую мову роднай. Згодна са звесткамі Белстату, на захадзе краіны беларускую мову прызнаюць роднай больш асобаў, чым на ўсходзе. Найбольш такіх людзей на Берасцейшчыне – 77 % апытаных, у Менскай і Гарадзенскай – 59,5 % і 54,5 % адпаведна.

У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47 %, у Магілёўскай – 46,1 %, у Віцебскай – 45,3 % апытаных.