BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускую журналістку Таццяну Каравянкову абвясцілі ў вышук у Расеі

Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

У картцы Каравянковай на сайце МУС Расеі не пазначана, па якім артыкуле яна знаходзіцца ў вышуку.

19 снежня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” інфармацыйнае агенцтва “Позірк”. Датычнымі да “фарміравання” названыя Каравянкова, праваабаронца Раман Кісляк, палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман. Раней у кастрычніку стала вядома, што на маёмасць Каравянковай накладзены арышт. Таццяна Каравянкова выехала з Беларусі ў 2021 годзе.