Нашчадак з роду Кастуся Каліноўскага, 34-гадовы Кастусь Каліноўскі з Менску, які пасля 2020 года пакінуў Радзіму, апынуўся ў бядзе. На працы ў Польшчы атрымаў цяжкую траўму паўгода таму, перанёс складаную аперацыю.

На апошнюю аперацыю на 3 снежня 2025 года па выратаванні рукі не хапае паловы сумы ад кошту аперацыі ў 34 000 злотых.
Гаворыць майстрыца па вырабе беларускіх лялек, якая апякуецца маладым чалавекам, Вольга Пашковіч:
-У пачатку чэрвеня Кастусь на працы сарваўся з трэцяга паверха, зламаў шыю, таз і руку. Праз шэсць месяцаў аказалася, што з шыяй і тазам усё добра, а рука не зраслася ўвогуле. І яму зараз патрабуецца аперацыя. Будуць браць костку з таза, перасаджваць на руку, бо на руцэ паталогія такая, што не зрастаецца ўвогуле.
І сам малады чалавек, і Вольга спадзяюцца на міласэрднасць беларусаў, і будуць вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай за любы ўнёсак на аперацыю для Кастуся.
Збор у злотых: https://www.siepomaga.pl/dla-kostii.
Збор у еўра і доларах: https://4fund.com/ejn5ec.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя





