BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы 4 гады змагаюцца з моўнай дыскрымінацыяй ад Google

Google ня лічыць беларускую мову дазволенай на сваіх камерцыйных пляцоўках для рэкламы, — сцвярджаюць ініцыятары адмысловай петыцыі.

Здымак ілюстрацыйны

Петыцыя заклікае да вырашэння асноўных праблем, з якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі. Сярод іншага, гэта забарона на рэкламу бізнесу на беларускай мове. «Усе спробы вырашыць праблему праз службу падтрымкі Google Ads не далі выніку», — сцвярджае ініцыятар петыцыі Дзмітрый Бурдыка. „Думаю, гэта можна назваць дыскрымінацыяй паводле мовы і парушэннем правоў чалавека“, — дадаў ён.

Петыцыю стварылі яшчэ ў 2020 годзе, заяўленая мэта — 35 тысяч подпісаў. На гэта момант зварот падпісала 34 577 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя