BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы адзначаць Дзень Годнасці

9-га жніўня – у гадавіну выбараў 2020 – беларусы сустрэнуцца ў сталіцы Польшчы на Plac Żelaznej Bramy і пройдуцца Маршам да pomnik Kopernika – традыцыйнага месцу правядзення нядзельных акцый.

На кропках чакаюць выступы беларускіх і польскіх палітыкаў. Распавядае суарганізатар падзеі Васіль Плешкуноў:

-Так атрымалася, што 9-га жніўня не стала нашым днём перамогі. Мы можа і прайгралі бітву, але вайна, якую пачаў лукашэнкаўскі рэжым, яшчэ намі не прайграная. Таму нам трэба выходзіць кожны раз і 9-га жніўня, і на ўсе іншыя акцыі, каб тая самая Еўропа бачыла, што мы, беларусы, ёсць. І нашыя пратэсты не здуліся.

Арганізатары заклікаюць не забывацца пра бяспеку. “Пры неабходнасці прыходзьце ў масках”, – дадаюць яны.

Марш Годнасці пройдзе і ў іншых гарада свету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя