Па народным календары сёння наступае Шчодры вечар, Шчодрык ці Шчадрэц. Гэта знакавая ўрачыстасць у перыяд калядных святкаў, якія трываюць да Вадохрышча.
Па традыцыі, з вечара моладзь пераапранаўшыся ў казачных герояў абыходзіла хаты, каб праз песні славіць гаспадароў, жадаць добрага ўраджаю. Лічылася, што на Шчодрык добрая варажба і дакладныя прыкметы.
Ці вераць у гэта жыхары Берасцейшчыны, пацікавіўся наш карэспандэнт:
-Як калі, залежыць аж абставінаў.
-Я чалавек веруючы, каб у прыкметы моцна верыць. Але часам па няволі даводзіцца. Бо бываюць супадзенні ў гэтым жыцці.
-Не, не веру. Бо гэта забабоны. Усё мусіць лагічна тлумачыцца. Людзям трэба ў нешта верыць. Калі няма рашэння – яны імкнуцца паверыць.
-Усё гэта ўстарэла, усе гэтыя прыкметы. Моладзь зараз па-іншаму думае.
Дарэчы, галоўнай прыкметай на Шчодры вечар было тое, што калі ноч зорная, значыць, добра ўрадзяць ягады. Снегапад – прадвеснік багатага ўраджаю, а па цёплым надвор’і прадказвалі, што ўлетку чакаецца шмат ападкаў.
Беларускае Радыё Рацыя