BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Батумі: Дапаможам суайчыннікам, якія ваююць за Украіну!

Беларусы з грузінскага Батумі дапамагаюць добраахвотнікам, што ваююць за Украіну ў складзе Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Па словах валанцёркі Святланы, гэтым ваярам вельмі патрэбная зараз дапамога ў набыцці планшэтаў для аэравыведкі:

Тэрмінова патрэбныя хлопцам планшэты для аэравыведкі, 10 планшэтаў. Яны іх бяруць на поле бою, каб арыентавацца, туды будуць загружацца карты. Планшэты “Самсунг таб-8”, таму што менавіта на іх ёсць гэтая прылада с картамі. Таму ў нас зараз арганізаваны збор.

Святлана канстатуе, што папярэдні збор на тэрмакоўдры быў скончаны і гэтыя прылады даехалі да ваяроў:

– Мы адправілі спачатку 20 коўдраў, яны пайшлі на медывакі, а зараз прыйшла яшчэ частка тэрмакоўдраў, якія хлопцам патрэбныя ў бліндажах, то бок параненага кладуць у гэтую тэрмакоўдру і параненага зацягваюць у бліндаж. Прыйшла частка іх, і прыйшлі яшчэ мяхі амбу, якія таксама патрэбныя былі на нулі.

Па словах валанцёркі, ваяры з Беларускага добраахвотніцкага корпусу маюць дапамогу толькі ад некалькі дыяспар: асноўная ад беларусаў Батумі, таксама дапамогу ажыццяўляюць беларусы Фінляндыі і дапамагаюць некаторыя суполкі беларускай дыяспары ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя