Беларусы, што жывуць у розных краінах свету прымуць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду.

Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі, па-свойму акрэсліваюць свой удзел у гэтых выбарах:
– Трэба, таму што гэта – найперш дэмакратычны вопыт, будзем вучыцца выбіраць сваё прадстаўніцтва. Уласна я пакуль не ўпэўнены, ці нясе сама Рада вялікую карысць для беларусаў. Але ўсё ж такі спрабаваць нешта рабіць трэба. Хто ведае, што будзе ў будучыні. Магчыма Рада стане якімсьці інструментам, які зможа нашыя інтарэсы прадстаўляць – можа ў свеце, а можа і ў будучай Беларусі.
– Шмат беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і пры гэтым не ўдзельнічаюць у гэтым працэсе па адной простай прычыне – што ў іх там зямля, у іх там нерухомасць, кватэры, якія яны спадзяваліся перадаць сваім дзецям. Нармальная такая беларуская ідэя. Гэтыя людзі не кандыдуюць, гэтых людзей не будзе ў КР, то бок, наколькі гэты орган будзе прадстаўнічы.


Па неафіцыйных дадзеных, зараз на тэрыторыі Грузіі, у асноўным у Тбілісі і Батумі, жывуць больш за пяць тысяч беларусаў, што вымушана пакінулі Радзіму пасля 2020 году.
Беларускае Радыё Рацыя