BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Батумі: жывём, як бежанцы

20 чэрвеня, згодна пастанове Генеральнай Асамблей ААН, адзначаўся як Сусветны дзень бежанцаў. У грузінскім Батумі жывуць некалькі тысяч беларусаў, расейцаў і каля дзесяці тысяч украінцаў, якія вымушаны былі прыехаць у гэты горад,  хаваючыся ад вайны і ад рэпрэсій у сваёй краіне, і якіх можна лічыць бежанцамі.

Як жывецца ў Батумі распавядаюць беларусы і ўкраінцы:  

Калі прыехала ў Грузію, першыя дні і першыя месяцы гучалі словы ДДТ “Свабода, свабода, так многа, так мала”. Іншае жыццё, наогул усё іншае, іншая кватэра, але, на жаль, не свая пакуль. Усё іншае.

– Калі мы стаялі на Ларсе, у мяне мільгалі гэтыя думкі, я разумела, што  адчуваюць гэта ўцекачы, прычым я разумела, што мы беглі ні пры тых умовах, калі цябе бамбуюць., а мы свядома гэта рабілі. З аднаго боку – не ўцекачы, таму што ўцекачы ў маім разуменні, што ў іх пагроза жыццю. У нас фактычна пагрозы жыццю няма, у нас гэта больш эмацыянальны і маральны план.

За апошні год Грузію пакінула каля дзвюх тысяч беларусаў, які з’ехалі ў Польшу і Літву ды іншыя краіны, бо там лягчэй легалізавацца.

Беларускае Радыё Рацыя