Сёння ў беларусаў Беластока будзе магчымасць сустрэцца з камандзірам і іншымі прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Можна будзе даведацца больш пра гэта падраздзяленне і задаць свае пытанні. Пачатак сустрэчы ў 18.30 у хабе «Новая Зямля».

Цяпер камандзірам палка Каліноўскага з“яўляецца Павел Шурмей (пазыўны «Дзядзька»). Паводле прэс-цэнтру палка, цяпер фарміраванне знаходзіцца ў складзе Міжнароднага легіёна пры Галоўным упраўленні выведкі Міністэрства абароны Украіны. У складзе палка ёсць не толькі беларусы. «З намі ў палку ваююць грамадзяне з Літвы, Польшчы, Канады, ЗША, Чэхіі, Новай Зеландыі», — паведамляў прэс-сакратар палка – Эрнэст.






