Беларусы Бельгіі сабралі сродкі і прывезлі ў Полк імя Каліноўскага рухавікі для бусаў ды іншую дапамогу.

Беларусы Бельгіі ў чарговы раз зладзілі збор сродкаў і набылі для Палка імя Кастуся Каліноўскага рухавікі для палкавых “бусаў”. Акрамя рухавікоў яны прывезлі ў пункт дапамогі палка ў Варшаве – генератар, сухпайкі для байцоў і сродкі, сабраныя для вытворчасці баявых дронаў.
Гаворыць актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі Зміцер Піменаў:
– У Палка Каліноўскага вельмі шмат параненых, непрацаздольных “бусікаў”, якія патрабуюць рамонту. І галоўным рамонтам для гэтых “бусаў” павінны былі быць маторы. Замест трох рухавікоў, як прасілі нас у палку Каліноўскага, мы змаглі купіць шэсць. Тыя мадыфікацыі, якія павінны былі быць патрэбныя для рэстаўрацыі параненых і зламаных “бусаў”, якія не маглі выконваць сваю місію па выратаванні хворых, па дастаўцы баявых камплектаў на лініях супраціву з расейскімі агрэсарамі.
Па словах Змітра Піменава, вялікую частку дапамогі для байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага склалі і ўкраінцы, якія жывуць у бельгійскім Антвэрпене.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:












Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






