Традыцыйна пад Каляды і Новы год беларусы з усяго свету змабілізаваліся і сабралі неабходны рыштунак і падарункі на святы байцам беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія ад самага пачатку вайны ва Украіне вядуць змаганне з расейскімі акупантамі.

Гаворыць актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі і валанцёр – Зміцер Піменаў:
-Дапамагаць перамагчы расейцаў хоць чым. І я дужа ўдзячны кожнаму чалавеку, які ўнёс сваё ахвяраванне. Я разумею, што людзі стаміліся ад вайны, але шат людзей, якія не прыпыняюць сваю дзейнасць па зборы сродкаў. Ну, а мая ўжо маленькая місія проста даставіць хлопцам. Будуць людзі ахвяраваць – буду вазіць да перамогі, каб Беларусь стала вольнай. Будзе вольнай Украіна, будзе вольная Беларусь!

У Кіеве валанцёраў ад беларускай дыяспары прыняў баец палка з пазыўным «Ляснік», які заклікае не спыняць арганізаваную падтрымку беларускіх ваяроў, якія змагаюцца ва Украіне і за незалежнасць Беларусі ў тым ліку.
-Вельмі ўдзячны за падтрымку. Усім было вельмі радасна, што пра іх памятаюць, што ім дапамагаюць. Дапамога не бывае маленькай. Вельмі грэе душу тое, што дзесьці беларусы падтрымліваюць нас. Уся інфармацыя ёсць на сайце пра тое, што непасрэдна нам патрабуецца.
Беларуская дыяспара ў Бельгіі ад самага пачатку вайны ва Украіне ладзіць пастаянныя збор і дастаўку неабходнага рыштунку беларускім байцам па некалькі разоў на год. У тым ліку, традыцыйна, і да калядных святаў.
Цалкам матэрыял:






Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






