BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Збор беларусаў Бельгіі для Палка імя Кастуся Каліноўскага

Беларуская дыяспара Бельгіі ладзіць традыцыйны збор на дапамогу беларускім ваярам Палка імя Кастуся Каліноўскага, які будзе прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня. Але пры гэтым заклікае далучыцца да ініцыятывы ўсе дыяспары беларусаў, што прыжываюць за мяжою.

Зміцер Піменаў
Зміцер Піменаў, грамадскі актывіст з Бельгіі

Гаворыць ініцыятар кампаніі Зміцер Піменаў з бельгійскага Антвэрпена.

– Пасля таго, як пачалася вайна, мы вырашылі адзначаць гэта свята (Дзень беларускай вайсковай славы) зборам на падарункі нашым ваярам “каліноўцам”. Дужа хацелася, я неаднаразова заклікаў, каб гэта традыцыя была не толькі ад Бельгіі, а ад усіх беларусаў у эміграцыі – і Амерыкі, і Канады, і краін Еўропы. Каб “каліноўцы” адчувалі, што іх ахвяра вельмі важная для беларусаў, якія знаходзяцца далёка ад Радзімы.

Разам з тым Зміцер адзначае, што з кожным годам такі збор ідзе ўсё складаней. На што, па яго словах, ёсць шэраг прычынаў.

– На сёння я больш займаюся пошукам не сродкаў, а пошукам тых слоў, якімі можна дастукацца да душы беларусаў. Гэта дапамога патрэбная ў першую чаргу для іх саміх. Людзі павінны зразумець, што гэты данат свет не зменіць, але самае галоўнае – гэты данат зможа вылекаваць душу чалавека.

Але пры гэтым збор трывае, як і тыя, што ў планах за ім. На дадзены момант ужо сабрана больш за 30 кілаграмаў патрэбных ваярам рэчаў і больш за тысячу еўра на закупку неабходнага на фронце рыштунку.

Для тых, хто захоча далучыцца да гэтай ініцыятывы, усе неабходныя рэквізіты будуць размешчаныя на сайце нашага радыё.

Цалкам матэрыл:


Кантакт: https://www.facebook.com/dzimitriy.pimenau

Грашовы перавод пазначаць: Help Ukraina. 

Зміцер Піменаў, грамадскі актывіст з Бельгіі.
Зміцер Піменаў
Сімвалы беларускіх ваяроў.
Сімвалы беларускіх ваяроў.
Картка Змітра Піменава для пералічэння грошай.
Картка Змітра Піменава для пералічэння грошай

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя