Прадстаўнікі беларускай дыяспары Бельгіі арганізавалі збор, набылі і даставілі байцам Палка імя Кастуся Каліноўскага генератары і іншы неабходны рыштунак для выканання баявых задачаў падраздзеламі беспілотных лятальных апаратаў.

Гаворыць актывіст дыяспары беларусаў Бельгіі – Зміцер Піменаў:
– Для танка і любой тэхнікі трэба, каб было дызельнае паліва, бензін і салярка. Тое БПЛА без электрычнасці мёртвае. Яно будзе ляжаць мёртвым грузам. Таму для іх электрычнасць як кроў іхняй дзейнасці. Таму тры падраздзяленні атрымаюць тры магутныя генератары. Гэта вельмі важна, бо ў сённяшніх умовах вайны БПЛА – гэта галоўная сіла супраць акупантаў і тэрарыстаў.
Актывісты беларускай дыяспары Бельгіі ад самага пачатку шырокамасштабнага расейскага ўварвання ва Украіну вядуць пастаянную дапамогу беларускім байцам Палка імя Кастуся Каліноўскага ў падтрыманні і папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






