BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Бельгіі набылі і перадалі ў Полк Каліноўскага рухавік для эвакуатара вайсковай тэхнікі

Беларусы Бельгіі зладзілі паспяховы збор сродкаў на набыццё і перапраўку ў стан беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне рухавіка для эвакуатара пашкоджанай вайсковай тэхнікі з месца баёў.

Да збору на рухавік акрамя беларусаў з Бельгіі далучыліся таксама і беларусы з Польшчы, Нямеччыны, Францыі ды іншых краін. Гаворыць арганізатар гэтай справы – Зміцер Піменаў:

-Яны вельмі яго чакалі. Праз пару дзён ён ужо будзе выконваць сваю місію па эвакуацыі баявой тэхнікі пасля пашкоджанняў, або паломак. Гэта была вельмі важная і адказная справа, якую мы змаглі вельмі аператыўна зрабіць. Зараз мы пачалі ўжо новы збор, ізноў жа на падарункі да 25 Сакавіка.

Беларуская дыяспара ў Бельгіі вядзе актыўную валанцёрскую дапамогу байцам Палка імя Кастуся Каліноўскага вось ужо цягам трох гадоў – ад самых першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Цалкам гутарка:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя