BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Бельгіі павіншавалі ваяроў Палка Каліноўскага з Днём Волі

Беларусы Бельгіі ў чарговы раз арганізавалі збор сродкаў, закупку і дастаўку неабходнага рыштунку і падарункаў байцам беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія змагаюцца на расейска-ўкраінскай вайне. Гэта місія была прымеркаваная да 107-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гаворыць адзін з арганізатараў – радны БНР, актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі Зміцер Піменаў:

– Гэта надае мне сілы, гэта надае мне надзеі, што Беларусь будзе вольнай, што Беларусь будзе незалежнай. Я вельмі рады, што беларусы ахвяруюць, збіраюць сродкі на падарункі ваярам Палка Каліноўскага. Гэта сапраўднае святкаванне ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта вельмі патрэбна і вельмі важна.

Пра важнасць праявы такой салідарнасці гаворыць і прадстаўнік Палка імя Кастуся Каліноўскага, які займаецца непасрэднай перадачай прывезенай дапамогі з Польшчы ва Украіну.

– Вялікі дзякуй беларусам Бельгіі, якія зноў прывезлі нам падарункі да Дня Волі для байцоў Палка Кастуся Каліноўскага. Сёння мы атрымалі гэтыя падарункі, і праз два дні яны ўжо, спадзяюся, будуць ва Украіне. Гэта вельмі важна для кожнага, хто зараз знаходзіцца ў Палку, бачыць тую падтрымку ад тых беларусаў, якія няхай не разам з імі у акопах, але разам з імі робяць адну справу. Вялікі дзякуй! Жыве Беларусь!

Ад самага пачатку вайны і ўтварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага беларусы Бельгіі рэгулярна штогод такім чынам віншуюць ваяроў з днём абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя