Беларускае Культурнае Таварыства „Хатка” ўсталявала Крыж на Гарнізонных могілках у Гданьску ў гонар беларускіх змагароў. Праект, які пачаўся ў 2018 годзе, стаў магчымым дзякуючы падтрымцы ў суме каля 52 000 злотых, з якіх 27 000 было сабрана праз ахвяраванні беларускай супольнасці Польшчы, у тым ліку і Падляшша, а 20 000 злотых унесла Гданьская ўправа дарог і азелянення.

Віцэ-прэзідэнт Беларускага Культурнага Таварыства „Хатка” Раман Шчэрбаў адзначае:
-Там ляжаць нашыя славутыя землякі, людзі, якія звязаныя з БНР. Гэта, перадусім, Лука Дзекуць-Малей і ягоная жонка Серафіна. Падзякаваць можна ўсім беларусам з усёй Польшчы, у тым ліку беларусам з Падляшша за гэтую дапамогу. Беларусы паказалі чарговы раз, што гатовыя аб’яднацца і зрабіць пэўную справу. Мы бачым, як збіраюцца грошы на палітвязняў, на нашых хворых суайчыннікаў за мяжой, але я вельмі рады, што беларусы адгукнуліся таксама на нашую просьбу.
Урачыстае адкрыццё і асвячэнне Крыжа адбудзецца ў суботу, 21 сакавіка, а 14-й гадзіне на Гарнізонных могілках па вуліцы Генерала Дамброўскага 2 у Гданьску. Уваход вольны.
Цалкам гутарка:



Фота: Беларускае Культурнае Таварыства „Хатка”
Беларускае Радыё Рацыя






