Сёння, 25 сакавіка, праводзіцца забег у цэнтры Таліна па контурах мапы Беларусі.

Гэта адзінае мерапрыемства, якое ладзіцца да Дня Волі, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Ірына Шпак:
-Сёння, 25-га сакавіка, адбудзецца забег па цэнтральнай частцы Таліна. Тыя, хто далучыцца, будуць бегчы па контурах карты Беларусі. Карта ўжо падрыхтавана. Анонс зроблены ў нашым тэлеграм-канале. І той маршрут, па якім пабягуць людзі, таксама вядомы. Гэта адзінае, што мы запланавалі ў гэты дзень. Ніякіх афіцыйных ці з запрашэннем дзеячоў мерапрыемстваў не адбудзецца.
Ірына Шпак дадала, што напарэдадні Дня Волі ў Эстоніі з візітам была Святлана Ціханоўская. Тут адбылося адкрыццё новага Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






