BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Гданьска хочуць зняць партрэт Пратасевіча з Музея салідарнасці

Беларусы Гданьска пачынаюць збор подпісаў пад петыцыяй за тое каб знялі партрэт Рамана Пратасевіча з увахода да Музея салідарнасці.

А менавіта беларускі журналіст і блогер не з’яўляецца палітвязнем, а таксама супрацоўнічае з беларускім рэжымам, – распавёў адзін з ініцыятараў, грамадскі дзяяч Андрусь Архіпенка:

Праблема з Пратасевічам у тым, што пачаткова, калі рабіли банэр каля Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасці быў інцыдэнт з самалётам, і тады было зразумела, для чаго там знаходзіцца яго партрэт. Але ўжо 2 гады ў беларускай дыяпары ў Гданьску паўстала пытанне аб тым, каб яго замяніць. Бо назваць яго вязнем складана, гэта дыскусійнае пытанне.

Андрусь Ахіпенка дадаў, што паставіць свой подпіс пад петыцыяй можна будзе 1 снежня, каля помніка Нептуна ў Гданьску. Не выключана, што зварот і магчымасць пад ім падпісацца з’явіцца і анлайн.

Беларускае Радыё Рацыя