BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Італіі дапамаглі былым палітзняволеным у Вільні

Прадастаўнікі Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі разам з беларусамі Італіі адправілі 100 кілаграмаў гуманітарнай дапамогі былым зняволеным, што жывуць у віленскім шэлтары.

пасылка з гуманітарнай дапамогай

Распавдае прадстаўніца Народнай Амбасады Юлія Юхно:

-Італьянцы шмат наахвяравалі, і нашыя таксама далучаліся. Але гэта быў той момант, калі мы збіралі таксама на Дуліну. Мы для яе таксама рабілі збор, не толькі “Байсол”. Мы зрабілі раней, таму што ў нас была магчымасць хутчэй перадаць грошы.

Па словах Юліі Юхно, змесціва пасылак атрымалася даволі разнастайным:

-Мы параіліся з тымі, хто ў Вільні, каб зразумець, у чым ёсць патрэба. Канешне, мы ўсялякія прысмакі італьянскія перадалі, у тым ліку аліўкавы алей. 100 кілаграмаў не так ужо і шмат, але кансервы перадалі, нейкія пасты, шампуні – такога кшталту рэчы.

Актывістка кажа, што беларусы Італіі, якіх каля 10 тысяч,  жывуць у розных частках гэтай краіны і іх амаль немагчыма сабраць у адным месцы для правядзення якойсьці акцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя