Беларуская асацыяцыя «Талака» разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі зноў збіраюць падарункі для дзяцей, якія растуць у сем’ях, што пацярпелі ад рэпрэсій.

Асаблівая ўвага тым сем’ям, у якіх няма афіцыйнага статусу палітзняволенага.
Арганізатары прапануюць запоўніць спецыяльную форму, дзе апісаныя ўмовы ўдзелу. Знайсці форму можна ў тым ліку ў ТГ-канале праваабарончай арганізацыі “Вясна”.





