BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы, якія перажылі катаванні, чакаюць аднаўлення справядлівасці

На ХІІ Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Берліне былі прадстаўлены вынікі новага даследавання «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/ці жорсткае абыходжанне». Праект падрыхтавалі прадстаўнікі Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з праваабаронцамі беларускай арганізацыі «Вясна».

Каардынатар Камітэта Аляксандра Мол адзначае:

– Жорсткае абыходжанне не толькі ўплывае на чалавека, які перажыў гэтыя падзеі, а мае такія хвалі – уплывае і на сям’ю, і на сяброў, і на дзяцей, уплывае на грамадства. Для беларусаў, якія перажылі катаванне і жорсткае абыходжанне, ёсць магчымасць аднаўлення справядлівасці праз Міжнародны крымінальны суд. Суд робіць папярэдняе даследаванне, па якім прыме рашэнне, ці будзе расследванне, ці не будзе.

Даследаванне ахапіла сведчанні амаль 600 беларусаў і беларусак, якія сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем з боку сілавых структур пасля 2020 года. У дакуменце падрабязна аналізуюцца чаканні ахвяр адносна аднаўлення справядлівасці ў краіне, у тым ліку важнасць аднаўленчай справядлівасці і крымінальнай адказнасці для вінаватых.

Даследванне даступнае тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міжнароднага камітэту.