BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Канады рыхтуюцца адзначыць Дзень Волі

Падрыхтоўка да святкавання Дня Волі 25 сакавіка, дапамога беларускім добраахвотнікам ва Украіне ды самім украінцам, арганізацыя культурніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку адзначэнне традыцыйных беларускіх святаў.

Фота: wikipedia.org

Такім чынам складваецца зараз дзейнасць беларускай дыяспары ў Канадзе, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Марыя Разумава:

-Гэта вайна ва Украіне, і падтрымка нашых добраахвотнікаў і сіл ЗСУ, каб нарэшце перамагчы расейскую навалу. І тады мы маглі б ужо сапраўды сфакусавацца на Беларусі і мець шанец на нейкія перамены.

Марыя Разумава дадала, што пакуль яшчэ ў дыяспары няма канкрэтнага плану святкавання Дня Волі, інфармацыя павінна з’явіцца бліжэй да самой падзеі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя