BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Кракава адзначаць Дзень Волі

Расфарбоўка падсвечнікаў з нацыяльным каларытам, палітычны клуб да Дня Волі, сумесны прагляд фільму KS6: Small Forward пра баскетбольную зорку і актывістку Кацярыну Сныціну ды правядзенне традыцыйнай акцыі. Усё гэта пра святкаванне Дня Волі ў Кракаве.

Імпрэзы пачынаюцца сёння, 21 сакавіка, і працягнуцца да наступнай суботы, 29 сакавіка, – распавяла адная з асноўных арганізатараў Кацярына Дошчачка:

-Новае – гэта, па-першае, кінапрагляд і таксама ўнікальнае мерапрыемства – гэта тэматычны, творчы майстар-клас, але які нясе ў сабе таксама нацыянальную каштоўнасць беларусаў.

Бліжэйшае мерапрыемства – прагляд фільму, які пройдзе 21 сакавіка па адрасе Прастора (ul. Mikołajska 4/6) з 19 да 21 гадзіны. Уваход вольны і без рэгістрацыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя