BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Літвы актыўна ўступаюць у прафсаюз

Як інтэгруюцца беларусы ў Літве, у тым ліку ў працоўным плане, ці парушаюцца іх правы, якія праблемы ў іх там узнікаюць? Пра гэта распавядаюць беларускія мігранты і прадстаўнікі літоўскага прафсаюзу „Салідарнасць“ Станіславас Федаравічус і Ёвітай Прэтчы. Гэты прафсаюз налічвае 28 тысяч сяброў па ўсёй Літвы з розных сфераў. А ў тэрытарыяльны філіял у Вільні, які створаны для мігрантаў, уваходзіць 30 чалавек. Ён існуе пакуль год, і ў яго сталі актыўна ўступаць беларусы.

Паводле беларускіх мігрантаў, яны хочуць адчуваць сябе абароненымі ў Літве, таму ўступаюць у прафсаюз:

Я ў новай краіне, гэта новы рынак, новыя людзі, культура, адносіны. Таму, каб адчуваць сябе абароненым, я падпісаў дамову, уступіў у прафсаюз „Solidarumas“, каб спакайней сябе проста адчуваць.

Гэта вельмі зручна для беларусаў і дае мажлівасць бараніць свае правы. Мы, прыйшоўшы сюды, даведаліся столькі новага. У нас ужо ёсць прыклады развязкаў нейкіх пытанняў, якія б нам ніколі працадаўца не сказаў.

Як кажа кіраўнік тэрытарыяльнага філіяла літоўскага прафсаюзу „Салідарнасць” у Вільні Станіславас Федаравічус, уступіць у іхні прафсаюз няцяжка.

Яны маюць запоўніць анкету. Там запаўняюцца ўсе звесткі, дзе прапісаны, тэлефон, адрас, год нараджэння. Інфармацыя мае быць адданая старшыні прафсаюзу. Статут наш дасылаем, каб азнаёміўся. І тады дасылаецца таксама дадатковы рахунак, на які пераводзіцца 10 еўра сяброўскі ўнёсак. З гэтых дзён мы ўжо кансультуем.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:\

Акрамя абароны працоўных правоў беларусаў літоўскі прафсаюз„Салідарнасць” прапануе карпаратыўныя сустрэчы, навучанне і адпачынак на базе прафсаюзу ля мора ў Паланзе.

А ўсім зацікаўленым беларусам, якія жывуць у Літве і жадаюць уступіць у ппафсаюз „Салідарнасць”, можна звяртацца па адрасе: Vilnius Ulonų g. 5-301 LPS “Solidarumas.

Беларускае Радыё Рацыя