Спартоўка, сябра Каардынацыйнай Рады Марына Зялёная сутыкнулася ў Грузіі з дадатковымі праблемамі.

Яна спрабавала праз банк зрабіць аплату, аднак яе дакумент суіскальніка на міжнародную дапамогу банкаўскія супрацоўнікі не палічылі дакументам:
– Быў плацеж аплаціць судовую заяву, каб СГБ адаслала сваё рашэнне, тое, што я і мой непаўнагадовы Міраслаў з’яўляемся пагрозай нацыянальнай бяспекі. Я не змагла гэта зрабіць, таму што калі я прыйшла ў абодва банкі, яны адмовіліся правесці гэты плацеж для тбіліскага суда і сказалі, што мне для яго патрэбная дадатковая рэгістрацыя альбо пашпарт, і яны не будуць працаваць з такім дакументам.
Па словах Марыны Зялёнай, яна спрабавала зрабіць гэта і ў іншым банку і нават выклікала паліцыю:
– Я паўтары гадзіны размаўляла са службай падтрымкі, яны сказалі, што больш пакуль яны нічога зрабіць не могуць, што гэта сістэма мяне не прапускае, што гэтае пасведчанне не існуе для сістэмы. І тады я выклікала паліцыю, бо банкі не хацелі мне выдаць паперу, што яны адмаўляюцца ў мяне ўзяць грошы для суда.
Марына Зялёная адна з тых 100 беларусаў, якія падалі дакументы ў Грузіі на міжнародную абарону. Агулам у Грузіі на май 2025 года жыве каля 10 тысяч беларусаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя






