Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі са студзеня па снежань заведзена звыш 8 тысяч крымінальных спраў за махлярства. Звыш як у 70% здарэнняў злачынцы дзейнічалі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Па-ранейшаму дамінуюць дзве схемы: прадстаўленне псеўдасупрацоўнікамі банкаў ці сілавых ведамстваў.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, ці даводзілася ім сустракацца з такімі махлярамі і як яны сябе паводзілі:
— Паклаў слухаўку. Ну, ціснулі моцна, вядома. Яны казалі, што яны следчыя. Маўляў, дачка трапіла ў мяне ў аварыю, яна вінаватая, трэба грошы плаціць. Доўга яны мне дурылі галаву.
Вядома, перш чым грошы пераказаць, я маю ўсё высветліць. Дзе, каго і чаго, і ўсё.
— Досвед быў. Досыць шмат страцілі, калі яшчэ толькі ашуканцы пайшлі. Досвед быў горкі.
— Тэлефанавалі, а неяк усё ж нешта спрацоўвае ўнутранае, што не трэба з імі кантактаваць.
Апошні гучны выпадак з махлярствам у краіне здарыўся на тыдні. 60-гадовы жыхар Баранавічаў паверыў псеўдасупрацоўніку КДБ, які па тэлефоне паведаміў, што на яго хтосьці спрабуе аформіць крэдыт і авалодаць банкаўскімі зберажэннямі. У выніку ахвяра сама набрала крэдытаў і дзеля бяспекі пераказала свае грошы на нібы абаронены рахунак. У выніку грамадзянін трапіў на 50 тысяч рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя