BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Польшчы просяць прэзідэнта Дуду адмяніць для іх апастылі

Ці магчыма адмяніць апастыль? На сайце Openpetition зʼявілася петыцыя да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, у якой беларусы просяць адмяніць працэдуру абавязковага апастылявання дакументаў аб адукацыі пры пацверджанні беларускіх дыпломаў і атэстатаў у Польшчы.

Дуда
Дуда

Многія беларусы, якія ўцяклі з радзімы ад палітычнага пераследу, проста не могуць зрабіць апастыль сваіх атэстатаў ці дыпломаў з прычыны высокай рызыкі пераследу пры вяртанні ў Беларусь. У сувязі з гэтым, аўтары петыцыі просяць распаўсюдзіць і на беларусаў дзеянне папраўкі ад 15 траўня 2024 году закона аб падобнай дапамозе грамадзянам Украіны.