
Выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы прайшлі ў атмасферы цішыні і страху. Чэргаў на выбарчых участках не назіралася. І адносіны да выбараў, беспрэцэдэнтных па беззаконню, у беларусаў не змяніліся:
– У паштовую скрынку кідалі фотаздымкі кандыдатаў. У нас сабака па двары бегае адвязаная, яны не зойдуць.
– Не, не хадзіла. Праходзіла каля аднаго ўчастка. Ідуць пенсіянеры, кажуць, што прагаласавалі, але не шмат.
– У нас у горадзе было ўсё паказушна, усё жахліва. Тэатр аднаго гледача.
Але па словах Аляксандра Лукашэнкі, выбары прайшлі дэмакратычна, як ні ў адной з краін, чэсна і спакойна.
Беларускае Радыё Рацыя





