BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы працягваюць дастаўляць аўтамабілі з Еўропы ва Украіну для байцоў УСУ

Беларусы, якія воляю лёсу апынуліся ў Польшчы, ужо некалькі гадоў дастаўляюць аўтамабілі з Еўропы ва Украіну для байцоў Узброеных сіл Украіны.

І гэтым у асноўным займаюцца жанчыны, якія працуюць і маюць дзяцей, гаворыць Алена Жаркевіч:

-Калі я зразумела, што я адна за раз не магу загнаць тры машыны, альбо пяць, я пачала далучаць беларусаў да гэтай гісторыі. У нас больш за 200 валанцёраў. Мы за гэты час перагналі амаль тысячу ці крыху больш аўтамабіляў. Мы ўжо не падлічваем іх. Калі аўтамабіль едзе з Нямеччыны, то кіроўцу цяжка даехаць да Кіева. Таму ў нас ёсць валанцёры ў Нямеччыне, якія даязджаюць да Варшавы, а з Варшавы ўжо забіраем мы, альбо з Літвы, мы забіралі машыны з Латвіі, з Аўстрыі.

Паводле Алены Жаркевіч, яны будуць займацца перагонам машын, пакуль не будуць пераможаны расейцы. А ў гэтым ёсць шанец і на Вольную Беларусь.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя