Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў свежую статыстыку шлюбаў і разводаў у краіне. З лічбаў вынікае, што за 2025 год у краіне зарэгістравалі 52 044 шлюбы і 34 813 разводаў. У параўнанні з папярэднім годам вяселляў стала больш амаль на 6 тысяч.

фота ілюстрацыйнае
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб для беларускай жанчыны — 26,7 года, а мужчыны — 29 гадоў.
Найбольшая колькасць разводаў прыходзіцца на шлюбы, аформленыя 1–4 гады таму, — 25,4%. Амаль столькі ж — 23,2% шлюбаў распадаюцца пасля 5-9 гадоў. 2,8% шлюбаў не перажылі нават году.
Калі браць суадносіны разводаў да шлюбаў, дык у краіне на прыкладна 1,5 шлюба прыпадае адзін развод.






