BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ў эміграцыі працягваюць сутыкацца са спробамі вярбоўкі

Беларускія актывісты ў эміграцыі працягваюць сутыкацца са спробамі вярбоўкі. “Подкуп, шантаж блізкіх, прапановы “чыстага” пашпарту за перадачу інфармацыі – ўлады дзейнічаюць рознымі спосабамі”, – распавядае кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка.

Павел Латушка

Дзеяч падкрэслівае, што ў любым выпадку варта як мага хутчэй паведаміць пра такія прапановы ваеннаму пракурору Акружной пракуратуры ў Варшаве:

-Вельмі важна, каб гэтая інфармацыя трапіла на стол пракурора. І пракуратура Польшчы, думаю, дасць адпаведныя рэкамендацыі, альбо Агенцтва ўнутранай бяспекі, якое займаецца ўжо самім расследаваннем. Важна не ўступаць у больш шырокую камунікацыю, бо калі вы ўступіце ў гэтую камунікацыю і не праінфармуеце праваахоўныя органы Польшчы, то гэта ўжо можа быць перакваліфікавана супраць вас, як супраца з замежнай разведкай.

Павел Латушка адзначае, што спробы вярбоўкі важна аб’ядноўваць у рамках адной крымінальнай справы ў Варшаве. Пры гэтым не мае значэнне, у якім горадзе паступіла пагроза. “Тады гэтае дае шанец рэагаваць адпаведным чынам”, – дадае палітык.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя