Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі, на беразе Чорнага мора, адзначаць Дзень Волі ўвечары 25 сакавіка.

Падрабязнасці распавядае наш калега Сяргей Апановіч:
– Адбудзецца камандны квіз, дзе ўсе пытанні будуць пра гісторыю Беларусі, культуру, пра беларусаў. А пераможцы атрымаюць прызы ад беларускіх вытворцаў. Таксама будзе дабрачынная латарэя, дзе ўсе сабраныя сродкі пойдуць на развіццё «Аксяродка». Будзе таксама адбывацца нефармальны нетворкінг – з музыкай і сяброўскімі размовамі і цеплынёй. Можна прыносіць свае напоі і пачастункі. Пачатак мерапрыемства 25 сакавіка ў 19.30 у беларускай прасторы «Аксяродак».
Беларускае Радыё Рацыя






