Беларусь заняла 35-е месца па роўні ведання ангельскай мовы паводле рэйтынгу шведскай кампаніі Education First.

Усяго ў рэйтынгу ацэньвалі ровень ведання англійскай у жыхароў 116 краін. Складальнікі рэйтынгу тэставалі веданне мовы ў 2,1 млн жыхароў буйных гарадоў.
Вынікі падзеленыя на пяць катэгорый: вельмі высокі ровень ведання англійскай (у гэтай катэгорыі ўсяго 9 краін), проста высокі ровень, а таксама сярэдні, нізкі і вельмі нізкі. Беларусь трапіла ў спіс краін з сярэднім роўнем ведання англійскай, але заняла ў ім адзін з верхніх радкоў.
Польшча і Літва займаюць вышэйшыя радкі, Расея і Украіна — ніжэйшыя за Беларусь.
У тройцы лідараў — Нідэрланды, Нарвегія і Сінгапур.






