BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ў Вышуку

Нядаўна стаў вядомы спіс з трох тысяч беларусаў, якія знаходзяцца ў федэральным вышуку ў Расеі. Бярозаўская міліцыя шукае 27-гадовага так бы мовіць «ухіліста» ад арміі Мікіту Якушыка, які 4 гады жыве ў Амерыцы з бацькамі.

Мікіта Якушык (злева)

Яго бацькоў 10 таму пазбавілі маёмасці і пазней выціснулі з Беларусі. Таксама ёсць прозвішча актывіста ў 2020 годзе, аўтамеханіка Уладзіміра Зубрыцкага з Белаазёрску, які таксама жыве за мяжой.

Уладзімір Зубрыцкі

Гаворыць маці Мікіты Аксана Якушык:

— Замест Мікіты пайшоў брат Мікіты, маёй сястры сын, Жэнька. Яны з Мікітам вельмі-вельмі падобныя, яны з дзяцінства заўсёды падобныя былі. І калі было хрышчэнне, Сашка падпісвала ўсюды Мікіта. І гэтыя мянты, яны падумалі, што гэта Мікіта, і яны проста ў дзень хрышчэння зладзілі разборкі, прыехалі з ператрусам, пачалі абшукваць кватэру.
У Сашы ператрус праводзілі, потым пайшлі да маёй маці, ператрус праводзілі, апытанні рабілі. Такі шмон навялі. Ужо Жэню хутчэй адправіла мая сястра ў Берасце, каб яны Жэню не выклікалі з гэтай нагоды.

У гэтым спісе ёсць таксама былая настаўніца з Белаазёрска Таццяна Брыч, якая трэці год жыве ў Варшаве. На яе завялі крымінальную справу за каментар у адрас загінулага супрацоўніка КДБ у кватэры Зэльцэра. Яна таксама не хаваецца ад міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя