BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Уроцлава правялі акцыю да ўгодкаў 2020

Акцыя ва Уроцлаве

Марш ва Уроцлаве

Ва Уроцлаве ў цэнтры горада 9 жніўня прайшоў Марш вольнай Беларусі. Ён быў прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года.

Шэсце пачалося каля Narodowego Forum Muzyki і прайшло да Рынку, дзе распачалася акцыя. Там выступілі прадстаўнікі беларускіх ініцыятыў Уроцлава, а таксама вольны спартовец Іван Ганін. Як і штогод, да маршу і акцыі далучыліся таксама прадстаўнікі польскай і ўкраінскай супольнасцяў, каб выказаць падтрымку і салідарнасць.

Акцыя ва Уроцлаве

Удзельнікі акцыі

Многія ўдзельнікі былі ў масках гномаў, зробленых разам на майстар-класе напярэдадні. “З аднаго боку, гэта крэатыўна, з другога – дазваляе больш паклапаціцца пра бяспеку ўдзельнікаў” – кажуць арганізатары з Суполкі беларусаў Уроцлава.

Акцыя ва Уроцлаве
Уроцлаў, на акцыі

Уроцлаў, на акцыі

Арыгінальны плакат на акцыі

Арыгінальны плакат на акцыі

Напрыканцы для прысутных выступіць музыка і былы палітвязень Алесь Папковіч.

Беларускае Радыё Рацыя