Правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў, узняцце пытання легалізацыі як для беларусаў, так і для прадстаўнікоў іншых дыяспар, падрыхтоўка да Дня Волі 25 сакавіка.

Усё гэта бягучыя справы беларусаў Уроцлава ды аколіцаў, – распавёў cтаршыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) Сяржук Дубіна:
–Напрыклад, на Дзень роднай мовы людзі сустракаюцца, каб у гэты дзень паглядзець нейкі фільм, або правесці нейкую дыскусію. Людзі сустракаюцца, каб абмяркоўваць кніжкі беларускамоўныя, таксама дыскусійны клуб, альбо запрашаюць людзей, якія вандруюць і расказваюць, як ім вандравалася. Альбо, напрыклад, заняткі дзяцей беларускай мовай.
З бліжэйшых мерапрыемстваў беларусаў Уроцлава – ужо сёння, 27 лютага, адбудзецца дабрачынны канцэрт класічнай музыкі, а заўтра, 28 лютага, J:МОРС адсвяткуе свае 25-годдзе на ўроцлаўскай сцэне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






