BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўсё часцей становяцца ахвярамі кібермахляроў

У студзені ахвярамі аферыстаў у сацыяльных сетках сталі 33 жыхары Берасцейскай вобласці. Даверлівыя грамадзяне трапілі на падстаўныя старонкі індывідуальных гандляроў ці цэлых крам. У выніку агулам ахвяры набылі неіснуючага тавару на амаль 30 тысяч рублёў.

Перадусім махляры прывабліваюць нізкай цаной. Але па словах юрыста, магчыма трапіць на падстаўны рэсурс праз які злачынцы скрадуць асабістыя дадзеныя банкаўскай карткі:

– Калі здзяйсняеце аперацыі ў інтэрнэце, на розных сэрвісных пляцоўках, набываеце рэчы, тавары, аплочваеце паслугі, то абавязкова трэба звяртаць увагу на тое, абаронена спалучэнне ці не, ці ёсць усплываючыя вокны. Лепей гэтага не рабіць, не пераходзіць па спасылках, бо ў гэтым выпадку вашыя дадзеныя могуць быць скрадзеныя.

Суразмоўца дадае, што знешне нібы сайт ці група ў сацыяльнай сетцы крамы, банку ці іншых устаноў – можа быць аднолькавая, але абавязкова трэба правяраць адрас. На падстаўных рэсурсах хаця б адным знакам, але ён будзе адрознівацца ад афіцыйнага.

Беларускае Радыё Рацыя