BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўсё радзей звяртаюцца па прытулак у Літве

У 2025 годзе грамадзяне Беларусі падалі 83 заявы аб атрыманні прытулку ў Літве, што складае амаль 22% ад усіх адпаведных хадайніцтваў, сведчыць праведзены выданнем “Позірк” аналіз статыстычных даных Дэпартамента міграцыі пры літоўскім Міністэрстве ўнутраных спраў.

беларусы Вільні

Для параўнання: у 2024 годзе на долю беларусаў прыпала амаль 39% такіх заяў (140 з 362), а ў 2023-м — 50% (287 з 575). Такім чынам, за апошнія тры гады назіралася зніжэнне не толькі агульнай колькасці беларусаў – прасіцеляў прытулку, але і іх адсотку сярод усіх замежных заяўнікаў.