BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўзростам за 50+ пра жыццё ў Польшчы

Беларусы ўзростам за 50+ па-рознаму ставяцца да жыцця ў новай краіне. У адных яно атрымалася, у другіх не, але не трэба здавацца, гаворыць 70-гадовы Аляксей з Берасця.

– У Варшаве наогул цудоўны этап жыцця пачаўся для мяне. І дзеці мае сюды пераехалі. Я тут ажаніўся. Маса розных дасягненняў. Кватэру атрымаў. Адзін з першых тут пачаў атрымліваць даплату да пенсіі. Працую валанцёрам. Я шчаслівы.

Наталля Гарачка-Басалыга кажа, што жыццё ў яе не склалася ў Варшаве.

Наталля Гарачка-Басалыга

– Нічога добрага сказаць не магу. Нічога не дасягнула. Яшчэ на шляху. Нічога добрага не атрымала, акрамя таго, што даецца для палякаў з ніжэйшым узроўнем. З маімі кваліфікацыямі – гэта жах.

Нягледзячы ні на што, беларусы Варшавы вельмі ўдзячны Польшчы за прытулак у цяжкі час жыцця. Але калі з´явіцца магчымасць, то плануюць вярнуцца дадому.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя