BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы рыхтуюцца да Дня Волі

Беларусы ў Варшаве рыхтуюць свята да Дня Волі. Гэтым разам яно адбудзецца ў нядзелю, 23 сакавіка.

Пра план падзеі распавёў выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі:

-Плануецца, як і ў мінулым годзе, і як папярэднія гады, свята для мясцовых беларусаў. Я лічу, што гэта свята, якое якраз павінна падтрымліваць менавіта мясцовую супольнасць, як супольнасць. І таму гаворка ідзе не толькі пра звыклы фармат, калі ёсць палітычнае шэсце, дэманстрацыя нашай пазіцыі, напамін пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і выступы палітыкаў. Гэта павінна быць яшчэ і тая частка, якая стварае настрой, стварае атмасферу.

“Таму мы падрыхтуем і культурную праграму, якая будзе адлюстроўваць наш нацыяльны код”, – дадаў Павел Баркоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя