BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы зладзілі акцыю прысвечаную жанчынам

Беларусы Варшавы зладзілі акцыю прысвечаную жанчынам. З прамовамі на ёй выступілі ксёндз Вячаслаў Барок, маці палітзняволенай Ганна Канавалава разам з унукамі, дырэктарка шэлтару для беларусаў Ганна Федаронак, перформерка Яна Шостак ды іншыя. Распавядае суарганізатар і вядучы падзеі Васіль:

– 8-га сакавіка – гэта дзень жанчын, хоць на мой погляд, трэба каб кожны дзень быў днём жанчын, каб у іх кожны дзень быў святам, гэта наш клопат. Мы размаўлялі пра жанчын палітвязняў. Пра тых, хто зараз за кратамі, пра тых, хто выйшаў, пра 12 жніўня, калі адбыўся вялікі жаночы марш, на якім жанчыны былі ў белым з кветкамі.

“На сёння за кратамі ў Беларусі – больш за 150 жанчын, якія афіцыйна прызнаныя палітвязынкамі. Насамрэч іх можа быць куды больш”, – дадаў Васіль.

Беларускае Радыё Рацыя