BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы выпусцілі цішоткі з незвычайнай выявай Асмалоўкі

Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з беларускімі прынтамі, сярод іх: “Сваю Асмалоўку нашу з сабой” і “Саламяныя павукі”.

Пра ідэю зрабіць менскі жылы раён Асмалоўка сімвалам самавызначэння беларусаў распавёў кіраўнік праекта Кірыл Стаселька:

– Гэта вельмі адметны раён для Менска, вельмі значны. Вакол яго шмат і канатацый, і сэнсаў. Асмалоўка тут хутчэй выступае канцэптаўтвараючым сімвалам. Можна сказаць, што такая квінтэсэнцыя. Калі патрыятызм – гэта любоў да айчыны, то тут такі лакальны, рэгіянальны патрыятызм. І гэта таксама беларуская культура і яна немагчымая без нас.

У прынце “Саламяныя павукі” аўтары спалучылі абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў – саламяных павукоў. Цішоткі можна набыць у беларускіх крамах Варшавы і Вільні.

Набыць прадукцыю Праекта Lizpinium можна тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Кірыла Стаселькі.