BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы за тры дні сабралі неабходную суму для сям’і Аляксандры Момінавай

Гісторыю былой салісткі Берасцейскай філармоніі і выкладчыцы Берасцейскага музычнага каледжа Аляксандры Момінавай распавяла «Наша Ніва».

Фота: Наша Ніва

Аляксандра, якая актыўна выступала супраць гвалту і вайны, была вымушаная з’ехаць з Беларусі з трыма дзецьмі. У кішэні ў спявачкі было ўсяго 500 даляраў. Не ўладкаваўшыся ў Варшаве, жанчына з дзецьмі пераехала ва Вроцлаў. Там Аляксандра ўжо знайшла пэўную працу, але ў яе ёсць цяжкасці з пошукам кватэры. Беларуска з трыма дзецьмі рызыкавала апынуцца на вуліцы.

За тры дні неабыякавыя людзі сабралі для сям’і неабходную суму — тры тысячы еўра.