BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы збіраюць сродкі на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby, запусцілі збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў. “Ён скіраваны і на тое, каб беларусы не адчувалі сябе пакінутымі”, – распавёў медыя-менеджар BYSOL Антось Жукаў.

– Гэта традыцыйная акцыя BYSOL. Мы падтрымліваем дзетак палітвязняў, каб дапамагчы ім адпачыць, знайсці для сябе новыя заняткі, развівацца, займацца спортам і рабіць класныя рэчы, пра якія яны мараць, але на якія, на жаль, не хапае сродкаў у сем’ях. Звычайна такія сем’і знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы.

Падаць заяўку на атрыманне дапамогі могуць як былыя палітвязні, так і тыя, хто адбывае пакаранне цяпер.

Падрабязней даведацца пра збор і падтрымаць яго можна на сайце BYSOL: https://bysol.org/be/bs/children2025/

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя