BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ЗША сустракаюцца з нястачаю фінансавання на ініцыятывы

ЗША
ЗША

З праблемай адсутнасці фінансавання на грамадскія і культурніцкія ініцыятывы сутыкаюцца беларусы ЗША. Значную частку сродкаў выдавалі з амерыканскага бюджэту. Аднак з новай палітыкай Дональда Трампа наступяць змены, — распавяла прадстаўніца беларускай дыяспары Настасся Благарэнка:

На жаль, цяпер прыпыненае фінансаванне многіх такіх ініцыятыў, якія раней падтрымліваліся амерыканскай дзяржавай. І невядома, калі яны адновяцца. Калі раней і на нейкую адукацыю, і падтрымку, і помач выдавалі сродкі, і многія беларусы бралі ўдзел у гэтым, зараз усё захрасла. Былі праекты, у якіх мы бралі ўдзел, і ўсё заблакавана. Таму мы не ведаем, як гэта адаб’ецца.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Настасся Благарэнка дадала, што колькасць палітычных мерапрыемстваў беларусаў сёлета застанецца ў ЗША прыкладна на тым жа роўні. У той жа час уздымаць беларускую тэму становіцца ўсё складаней.

Беларускае Радыё Рацыя