Лясны пажар пачаўся 3 верасня ў зоне адчужэння на тэрыторыі Украіны, плошча ўзгарання складае 420 гектараў, паведамляе “Спутнік”.
Як паведамляе Белгідрамет, радыяцыйная абстаноўка ў Беларусі застаецца без зменаў. Згодна з штосутачным маніторынгам, роўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Менску, Берасці, Віцебску і Гародні складаюць 0,10 мікразівертаў у гадзіну, у Гомелі – 0,11 мікразівертаў у гадзіну, у Магілёве – 0,12. Гэтыя паказчыкі адпавядаюць шматгадовым значэнням, якія ўстанавіліся.
Некалькі перавышаны радыяцыйны фон у Брагіне – 0,55 мікразівертаў у гадзіну і Слаўгарадзе – 0,18.