У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага лекара Уладзіміра Мартава. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя, за што ён сёлета трапіў у базу вышуку расейскага МУС.
Сітуацыю каментуе прадстаўнік Аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL Уладзімір Жыгар:
– Калі затрыманне адбылося па запыце рэжыму Беларусі, то ён, хутчэй за ўсё, будзе экстрадаваны ў Беларусь. Расея – гэта абсалютны партнёр па ўсіх накірунках з рэжымам Лукашэнкі. Чарговы выдатны паказчык таго, што Расея – гэта не месца, дзе можна схавацца і спадзявацца на нейкае правасуддзе. Тыя людзі, якія зараз знаходзяцца ў Расеі, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах у Беларусі, могуць быць затрыманыя фактычна па надуманых прычынах. То бок ім у ідэале неабходна пакінуць Расею.
Вядома, што затрыманаму беларускаму лекару Мартаву выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Ён дастаўлены ў 87-ы аддзел паліцыі ва Усеволжскім раёне Леніградскай вобласці. Мартаў адным з першых загаварыў аб статыстыцы смяротнасці ад каранавіруса ў Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: «Імёны»