BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Белпошта” паведаміла пра махляроў, якія дзейнічаюць ад яе імя

“Белпошта” паведаміла, што злачынцы ад яе імя рассылаюць беларусам шкодныя паведамленні.

Махляры накіроўваюць у мэсанджар паведамленне аб неабходнасці ўдакладнення адраса дастаўкі паштовага адпраўлення з указаннем спасылкі ў інтэрнэце. Пры пераходзе па ўказаным адрасе кліент трапляе на фішынгавы сайт, дзе яму прапануецца ўвесці даныя і аплаціць паслугу.

Па словах юрыста, зараз фішынг адзін з улюблёных відаў падману ў сеціве:

Махляры ствараюць інтэрнэт-рэсурсы, якія з’яўляюцца копіямі афіцыйных сайтаў арганізацый. Калі вы пяройдзеце на такі рэсурс, на фішангавы сайт, і увядзеце там нейкую канфідэнцыяльную інфармацыю, то яна пяройдзе ў рукі махляроў. Калі вы пяройдзеце па спасылцы, вам прапануюць правесці нейкі плацёж на нязначную суму, патрэбна будзе прадставіць рэквізіты вашай карты. Але калі вы пазначыце гэтыя рэквізіты, то апынецца, што з вашай карты спісалі больш значную суму. І ўжо толькі потым чалавек заўважае, што інтэрфейс сайта адрозніваецца ад інтэрфейса звычайнага і адрас таксама другі.

У сваю чаргу “Белпошта” папярэдзіла грамадзян, што такія рассылкі ў мэсанджарах прадпрыемства не робіць.

Беларускае Радыё Рацыя