“Белсат” сёння, 10-га снежня, адзначае сваё 18-годдзе. “Найбольшае дасягненне для мяне цяпер – тое, што беларусы маюць свой, незалежны беларускамоўны тэлеканал”, – распавяла галоўная рэдактарка “Белсату” Аліна Коўшык.

-Мы падрыхтавалі неспадзяванку – рэпартаж да 18-годдзя, гісторыі, якія раней не былі вядомыя, з нашымі журналістамі. Вось акурат з тымі вызваленымі нашымі палітвязнямі: Ларысай Шчыраковай, Яўгенам Меркісам, Паўлам Вінаградавым і Ірынай Слаўнікавай. Гэты рэпартаж ужо ёсць на канале “Белсат” на Ютубе, можна паглядзець.
Напярэдадні Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ўзнагародзіў медалямі 14 выбітных асоб, сярод якіх – журналісты “Белсату” Павел Мажэйка, Сцяпан Пуціла, Павел Вінаградаў і Яўген Меркіс.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






